Мінск 08:45

Лукашэнка зацвердзіў Кодэкс грамадзянскага судаводства

Крыніца: unsplash.com

11 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства, дакумент “закліканы ўсталяваць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах”, паведаміла яго прэс-служба.

У кодэксе “вызначаюцца агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае”.

Паведамляецца, што ў дакуменце “замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства”, у прыватнасці, “прымяненне электронных доказаў, далейшая цыфравізацыі судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных пазоваў, спрошчанае судаводства”.

“Для забеспячэння належнай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання прадугледжваецца пераход усіх судоў да перагляду судовых пастаноў па трох інстанцыях (апеляцыя, касацыя і нагляд)”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, дакументам “пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак — з дапамогай медыяцыі, перамоў, прымірыцельнай працэдуры”, гэтыя меры, як заяўляецца, будуць “садзейнічаць самастойнаму вырашэнню бакамі справы на ўзаемавыгадных умовах”.

Кодэкс уступае ў дзеянне з 1 студзеня 2026 года.

Падзяліцца: