Гарбунова выступіла ў Дзярждэпе ЗША з жоўтай біркай палітзняволенай
11 сакавіка, Позірк. Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова выступіла на ўрачыстым прыёме, які правёў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Як адзначае прэс-служба АПК, у знак салідарнасці з палітвязнямі Гарбунова выступала з жоўтай біркай — такія прымушаюць насіць у беларускіх калоніях асуджаных паводле палітычных матываў.
Прадстаўніца кабінета звярнула ўвагу прысутных на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, дыскрымінацыю жанчын, жахлівыя ўмовы ўтрымання палітвязняў.
Таксама яна падзякавала Дзярждэпартаменту за прысуджэнне Міжнароднай прэміі за адвагу (IWOC), якую Гарбунова атрымала 4 сакавіка з рук Блінкена і першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн.
“Два гады таму ў гэты дзень я была ў следчым ізалятары, мяне затрымалі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і пасадзілі ў камеру на шэсць месяцаў проста праз тое, што я не маўчала. Там былі гвалт, пагрозы пазбавіць бацькоўскіх правоў, катаванні холадам, адсутнасць медыцынскай дапамогі. Да мяне не прапусцілі ніводнага ліста ад дачкі, хаця яна пісала кожны дзень”, — сказала Гарбунова.
Яна нагадала, што ў беларускіх турмах палітвязняў пазначаюць жоўтай біркай, і адзначыла, што “мінімум пяць палітзняволеных ужо загінулі ў няволі, а шасцёра зніклі”. “Мы не ведаем, дзе гэтыя людзі, яны не маюць сувязі са знешнім светам”, — дадала яна.
Паводле яе слоў, несправядлівы суд раней прыгаварыў яе да 3 гадоў абмежавання волі. “Ратуючыся ад паўторнага крымінальнага пераследу, я была вымушаная пакінуць свой дом. Я была ў роспачы. Мне было балюча развітвацца з сям’ёй. Я была вымушаная аднойчы ноччу пералезці праз высокі плот беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы і папрасіць прытулку. Я вельмі раззлавалася — і не здалася. І я не здаюся. Кожны дзень я працую над тым, каб дапамагаць палітвязням і іх сем’ям, шукаю шляхі іх вызвалення”, — падкрэсліла Гарбунова.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі “Радзіслава”, якая дапамагала жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
Была затрымана 9 лістапада 2021 года, пасля затрымання ў мінскім CІЗА-1 амаль два тыдні трымала галадоўку. 6 траўня 2021 года суд пастанавіў прызнаць Гарбунову вінаватай ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Актывістку адпусцілі з-пад варты ў зале суда, яна пакінула Беларусь.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка