Улады павялічылі памер матэрыяльнай дапамогі да 9 траўня для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
12 сакавіка, Позірк. Ветэраны і пацярпелыя ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ) атрымаюць да 9 траўня матэрыяльную дапамогу, памер якой павялічаны ў параўнанні з леташняй выплатай, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы ўрада ад 7 сакавіка № 159 і папярэдніх дакументаў.
Удзельнікам ВАВ і прыраўнаваным да іх асобам плануецца выплаціць па 4.000 рублёў; узнагароджаным ордэнамі ці медалямі СССР за самаадданую працу і службу ў тыле, а таксама тым, хто працаваў на будаўніцтве ваенных збудаванняў і дарог, у тым ліку ў блакадным Ленінградзе, — па 2.000; членам сем’яў вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады ВАВ, былым вязням канцлагераў, турмаў, гета — па 1.000.
Летась у траўні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляла, што ў Беларусі пражывае каля 1,5 тыс. ветэранаў ВАВ і каля 8,5 тыс. асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны (у асноўным былыя вязні канцлагераў).
У 2023 годзе дапамогу да 9 траўня атрымала каля 10 тыс. чалавек (у 2022-м — каля 14 тыс., у 2020-м, да 75-годдзя перамогі, — каля 20 тыс.). Летась памер выплат склаў ад 850 да 2.000 рублёў.
З 2022 года ветэраны вайны і асобы, што пацярпелі ад яе наступстваў, атрымліваюць да 9 траўня грошы ў адпаведнасці з указам № 281 ад 21 ліпеня 2021 года “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка