Мінск 20:04

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 12 сакавіка

Крыніца: unsplash.com / JustStartInvesting

12 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 сакавіка.

Курс долара вырас да 3,2063 рубля (+0,003, +0,09%), юаня — да 4,4635 рубля за 10 (+0,0129, +0,29%), еўра — да 3,51 (+0,0095, +0,27%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,5325 за 100 (-0,001, -0,03%).

На мінулым працоўным тыдні (4–7 сакавіка) курс долара знізіўся на 0,66% (з 3,2281 да 3,2068), юаня — на 0,54% (з 4,4677 да 4,4437 за 10), еўра — На 0,11% (з 3,499 да 3,495); расійскі рубель падаражэў на 0,06% (з 3,5361 да 3,5383 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: