Прэм’ер Польшчы: Палова Еўропы да гэтага часу гандлюе з Расіяй і Беларуссю

13 сакавіка, Позірк. Санкцыі супраць Расіі “павінны перастаць быць фіктыўнымі”, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у інтэрв’ю кампаніі tvn24 напярэдадні перамоваў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Вашынгтоне.
“Палова Еўропы да гэтага часу гандлюе з Расіяй і Беларуссю, многія кампаніі, у тым ліку польскія, паспяхова абыходзяць санкцыі. Таму што чамусьці ніхто не зацікаўлены ў строгім забеспячэнні іх захавання”, — сказаў ён.
Туск таксама адзначыў, што “Польшча — адзіная заходняя краіна, якая мяжуе з Расіяй, Беларуссю і Украінай”.
“Мы самая вялікая краіна ў гэтым рэгіёне. Больш за ўсё грошай мы плацім за ўласную абарону. Насамрэч мы, мусіць, самы стабільны партнёр для ЗША. Усё гэта таксама паказвае, што адказнасць за тое, што адбываецца ў свеце і Еўропе, калі гаворка ідзе пра Польшчу, большая, чым у большасці еўрапейскіх краін”, — заявіў прэм’ер.
7 сакавіка ўкраінскае выданне “Эканамічная праўда” са спасылкай на статыстычныя даныя ААН паведаміла, што экспарт польскіх тавараў у Беларусь у 2023 годзе стаў рэкордным, сама меней з 2000 года, дасягнуўшы каля 2,9 млрд долараў. Самым вялікім артыкулам польскага экспарту ў Беларусь названы аўтамабілі, пастаўкі якіх склалі амаль 1 млрд долараў, на другой пазіцыі знаходзіцца пластык (217 млн), на трэцяй — машыннае абсталяванне (158 млн), на чацвёртай — электроніка (148 млн), пятай — фарбы (125 млн).
Адзначаецца, што ў першай дваццатцы экспартуемых польскіх тавараў у Беларусь сустракаецца “немала пазіцый, звязаных з вытворчасцю: прамысловае абсталяванне, лакаматывы, аптычныя прыналежнасці, электроніка”.
Сцвярджаецца, што цягам 2023 года назіраўся рост польскіх паставак па ўсіх гэтых артыкулах.
Пры гэтым, зазначаюць аўтары матэрыялу, значную частку экспарту складаюць так званыя тавары падвойнага прызначэння, гэта значыць грамадзянскія тавары, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах, і якія пасля траплення ў Беларусь могуць быць накіраваны ў Расію.
7 сакавіка Сейм Польшчы заклікаў Еўракамісію “ўнесці прапанову аб увядзенні санкцый у сувязі з імпартам расійскіх і беларускіх прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўрасаюз”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+