Лукашэнка штогод мілуе асуджаных за пратэсты, сцвярджае намесніца кіраўніка яго адміністрацыі
13 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка штогод прымае рашэнні аб памілаванні асуджаных з палітычных матываў, вынікае з заявы намесніцы кіраўніка яго адміністрацыі Вольгі Чупрыс увечары 13 сакавіка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
На пытанне, ці разглядае камісія па пытаннях памілавання звароты людзей, “якія адбываюць пакаранне па пратэстных справах у 2020 годзе”, чыноўніца адказала: “У 2021 годзе прэзідэнтам было прынятае рашэнне аб памілаванні… у дачыненні да 40% усіх памілаваных гэта было [рашэнне] па тым асобам, якія здзейснілі злачынствы так званай пратэстнай накіраванасці”.
“У 2022 годзе ад агульнай колькасці памілаваных гэтая катэгорыя склала 77%. Ну і ў 2023 годзе мы ведаем адзінкавыя выпадкі, памілаванні былі, — сказала яна. — Гэта пра што кажа? Нягледзячы на тое, што гэтыя асобы сябе супрацьпаставілі краіне, інтарэсам краіны ў складаны перыяд для нашай дзяржавы, прэзідэнт іх памілаваў, прэзідэнт іх убачыў, прэзідэнт даў ім шанец на годнае жыццё, на інтэграванне ў наша грамадства, гэта значыць ён агулам ім паверыў”.
Пры гэтым Чупрыс не паведаміла, колькі канкрэтна чалавек былі памілаваныя ў 2021–2023 гадах.
Каментуючы новае рашэнне Лукашэнкі памілаваць 15 чалавек, чыноўніца заявіла, што гэта “вельмі вялікая лічба”. Яна нагадала, што сярод іх 9 жанчын. 11 памілаваных здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
“Кіраўнік дзяржавы прыняў зусім розныя рашэнні пра розныя віды памілавання, і тут аднастайнасці не можа быць, таму што ўлічваецца характар здзейсненага злачынства, асоба асуджанага — як ён адбывае пакаранне, ці стаў ён на шлях выпраўлення. Усё мае значэнне, — сказала Чупрыс. — Паводле апошняга ўказу, гэта, як правіла, замена пакарання больш мяккім — пазбаўленне волі на абмежаванне волі з абавязковым прыцягненнем да працы. І змяншэнне тэрміна прызначанага пакарання”.
Паводле слоў чыноўніцы, ужо падрыхтаваная і ўзгодненая першая рэдакцыя законапраекта аб амністыі, зараз дакумент “праходзіць дапрацоўку”.
“Амністыя будзе адрознівацца ад папярэдніх амністый у тым ліку тым, што яна атрымае шырокі распаўсюд на непаўналетніх асоб або тых асоб, якія здзейснілі злачынства ў непаўналетнім узросце, — падкрэсліла яна. — У тым ліку яна будзе тычыцца непаўналетніх, якія здзейснілі злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку з абцяжваючымі абставінамі. Таксама будзе шырокі спектр распаўсюду амністыі на жанчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей”.
“Галоўнае даручэнне прэзідэнта тычылася працаўладкавання [амніставаных] асоб. Прапрацаваны адмысловы механізм, у адпаведнасці з якім асобы, што вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі цаокам або ў дачыненні да якіх пазбаўленне волі будзе заменена абмежаваннем волі, будуць працаўладкаваныя”, — сказала яна.
Прыняцце законапраекта аб амністыі, адзначыла Чупрыс, “будзе зонай адказнасці новага [складу] парламента”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка