Алейнік правядзе перамовы з кіраўніцтвам і дзелавымі коламі Манголіі
14 сакавіка, Позірк. Візіт міністра замежных спраў Сяргея Алейніка ў Манголію запланаваны на 15–16 сакавіка, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што беларуская дэлегацыя правядзе перамовы з “кіраўніцтвам краіны, міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, кіраўнікамі іншых міністэрстваў і дзяржаўных органаў, а таксама наведае шэраг вытворчых аб’ектаў, прадпрыемстваў”. Запланаваныя сустрэчы з дзелавымі коламі.
12–13 сакавіка Алейнік знаходзіўся з візітам у Індыі. Падчас візіту прайшла яго сустрэча з міністрам замежных спраў гэтай краіны Субраманьямам Джайшанкарам, падчас якой абмяркоўваўся “ўвесь комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня: ад палітыкі да гуманітарнага супрацоўніцтва”, а таксама “эканамічнае вымярэнне” двухбаковых адносін.
Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрытае 30 чэрвеня 2014 года, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 года.
Паводле звестак беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2021 годзе склаў 43 млн 554,9 тыс. долараў. Пры гэтым з Беларусі ў Манголію было пастаўлена прадукцыі на 43 млн 540,1 тыс., а з Манголіі ў Беларусь — усяго на 14,8 тыс.
Даныя па гандлі за 2022 і 2023 гады не апублікаваныя.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка