МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект “Празрысты Магілёў”

14 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 14 сакавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект “Празрысты Магілёў”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
У рашэнні МУС гаворыцца пра групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў рэсурсаў мэсэнджара “Тэлеграм” “Празрысты Магілёў”. У пералік унесеныя канал (353 падпісчыкі), чат і бот у “Тэлеграме” з назвай “Празрысты Магілёў”, а таксама лагатып у выглядзе “аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне”.
“Прызрысты Магілёў” — інфармацыйны рэсурс, публікуе навіны пра палітыку. У апісанні тэлеграм-канала аўтары называюць яго “велізарнай стрэмкай у ж***е ў пярэваратняў “аховы правапарадку”. “Кожны з нас павінен стаць СМІ — інакш, мы станем пылам”, — заяўляюць стваральнікі канала.


- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка

