Lawtrend: Свабода асацыяцый нівеляваная, улада ўмешваецца ў рэалізацыю гэтага права

14 сакавіка, Позірк. Свабода асацыяцый у краіне “практычна нівеляваная”, улада “ажыццяўляе беспакаранае ўмяшанне ў рэалізацыю гэтага права”, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend аб прававым становішчы суб’ектаў грамадзянскай супольнасці ў 2023 годзе.
Адзначаецца, што арганізацыі грамадзянскай супольнасці і іх прадстаўнікі ў Беларусі па-ранейшаму падвяргаюцца розным формам рэпрэсій, сярод якіх вобшукі, праверкі, прыпыненне дзейнасці, пісьмовыя папярэджанні, блакаванне сайтаў, прыцягненне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, выклікі на гутаркі, ціск на сваякоў і блізкіх.
Не спынялася практыка “прымусовай ліквідацыі” і “прымусу да самаліквідацыі некамерцыйных арганізацый”. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца 2023-га грамадскі сектар страціў “не менш як 1.509 інстытуцыяналізаваных формаў НКА” (грамадскія аб’яднанні, уключаючы палітычныя партыі і прафесійныя саюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі і рэлігійныя арганізацыі).
У дакуменце падкрэслена, што ў выніку перарэгістрацыі ў 2023 годзе ў краіне засталіся толькі праўладныя партыі.
Працягнулася практыка прымянення “заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму” для падаўлення грамадзянскай актыўнасці. Пашырылася практыка “прызнання грамадзянскіх ініцыятыў экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, у тым ліку “раней ліквідаваных некамерцыйных арганізацый”, гаворыцца ў аглядзе.
“Прыгнятаецца грамадзянская салідарнасць: людзей караюць за пералічаныя ахвяраванні фондам салідарнасці і іншым ініцыятывам. Пры гэтым пакаранне ў асноўным мае выбарачны характар: ад выклікаў на гутаркі і прымусу да выплаты на адмыслова створаныя рахункі вялікіх грашовых сум да крымінальнай адказнасці”, — канстатуе Lawtrend.
На працягу года прынята шмат дакументаў, якія “наўпрост рэгулююць дзейнасць НКА”, — закон “Аб асновах грамадзянскай супольнасці”, змены ў законы аб грамадскіх аб’яднаннях і палітычных партыях, новая рэдакцыя закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”. Праваабаронцы звярнулі ўвагу, што “змяненні ўстанаўліваюць іерархію некамерцыйных арганізацый паводле крытэрыю іх узаемадзеяння з дзяржавай, новыя патрабаванні для рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб’яднанняў і неабходнасць прывядзення статутаў у адпаведнасць з імі, перарэгістрацыю палітычных партый і рэлігійных арганізацый”.
Прынята заканадаўства, якое дае магчымасць грамадзянскім ініцыятывам, у тым ліку незарэгістраваным, атрымліваць фінансаванне з мясцовых бюджэтаў на аснове конкурсу. “Прыняцце такога заканадаўства, безумоўна, з’яўляецца прагрэсіўным крокам, — гаворыцца ў аглядзе. — Разам з тым ва ўмовах масавых рэпрэсій, адсутнасці свабоднага доступу да інфармацыі, ліквідацыі НКА і пераследу за актывізм, наяўнасці крымінальнай адказнасці за арганізацыю і ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях, адзяржаўлення некамерцыйнага сектара, такое заканадаўства становіцца асновай для злоўжыванняў, дыскрымінацыі адных ініцыятыў у параўнанні з іншымі”.
Праваабаронцы адзначылі, што анансаваныя на 2023 год змены ва ўказ “Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі” так і не былі ні апублікаваныя, ні прынятыя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка