Ціханоўская: Беларусі патрэбна Канстытуцыя, якая абараняе людзей, а не ператварае іх у закладнікаў сістэмы

15 сакавіка, Позірк. “За гады знаходжання ва ўладзе рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] дэвальваваў асноўны закон гэтак жа моцна, як рубель. Таму сёння размовы аб дэмакратыі ў краіне гэтак жа фальшывыя, як нядаўнія “бязвыбары” або апавяданні прапаганды аб квітнеючай “сацыяльнай дзяржаве”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды Дня Канстытуцыі.
Яна падкрэсліла, што “сапраўдныя перамены прыўносяць у жыццё людзі, а не жменька палітыкаў у рэзідэнцыі”.
Паводле слоў Ціханоўскай, Беларусі “важна мець працуючую Канстытуцыю, якая абараняе людзей, а не ператварае іх у закладнікаў сістэмы”, таму дэмсілы прапанавалі “сваё бачанне” Асноўнага закона, які “гарантуе беларусам захаванне правоў і свабод”.
Яна паведаміла, што 15 сакавіка ў Вільнюсе пройдзе канферэнцыя, на якой “беларускія і міжнародныя эксперты абмяркуюць пакет законаў для новай Беларусі”. “Каб прапановы адпавядалі еўрапейскім стандартам, мы рыхтавалі іх разам з міжнароднымі партнёрамі. І пастараліся пераняць самыя сучасныя дэмакратычныя практыкі”, — адзначыла палітык.
Падкрэсліўшы, што дэмакратычныя сілы, “у адрозненне ад рэжыму”, імкнуцца да адкрытага дыялогу, Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да абмеркавання Канстытуцыі на платформе “Новая Беларусь”, а таксама дасылаць прапановы на электронную пошту constitution@tsikhanouskaya.org або ў @AskOffice_Bot.
“Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну, дзе правы чалавека не проста заяўляюцца на паперы, але і рэалізуюцца ў жыцці”, — сказала дэмлідар.
15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савета большасцю галасоў прынялі Канстытуцыю Беларусі, а следам — закон, згодна з якім яна ўступіла ў сілу 30 сакавіка. Асноўны закон вызначаў краіну як унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, ўсталёўваў прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Канстытуцыя зазнала значныя антыдэмакратычныя змены ў выніку ініцыяваных Лукашэнкам рэферэндумаў у 1996, 2004 і 2022 гадах.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ аўтарытарным рэжыме Канстытуцыя дрэнна прыжываецца — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка