Наведвальнікі мінскага кніжнага кірмашу не змаглі ўспомніць ніводнай кнігі Пушкіна, але назвалі яго “найбольш цікавым аўтарам”

15 сакавіка, Позірк. Наведвальнікі ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу не змаглі “адразу ўспомніць” ніводнай кнігі рускага пісьменніка Аляксандра Пушкіна, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адзначаецца, што падчас апытання, арганізаванага 14 сакавіка супрацоўнікамі Інстытута сацыялогіі НАН, “вывучаліся меркаванні і ацэнкі па пытаннях арганізацыі выставы, а таксама чытацкія перавагі яе наведвальнікаў.
Пры гэтым, як удакладняецца, “найбольш цікавымі для сябе аўтарамі ўдзельнікі выставы назвалі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Булгакава, а таксама Фёдара Дастаеўскага”.
Паводле звестак апытання, тройку найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў склалі Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Якуб Колас, далей ідуць Іван Шамякін і Янка Купала.
“Сярод найбольш цікавых твораў рэспандэнты адзначылі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Новая зямля”, “Людзі на балоце” і “Сэрца на далоні”, — паведамляецца ў даследаванні.
Аператыўнае апытанне наведвальнікаў ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу праводзілася метадам CAPI (Computer Assisted Personal Interviewing — інфармацыйная сістэма персанальнага анлайн-інтэрв’юіравання, пры якой інтэрв’юер выкарыстоўвае планшэт ці мабільны тэлефон, а дадзеныя паступаюць у электронную базу ў рэжыме рэальнага часу з аўтаматызаванай сістэмай апрацоўкі). Было апытана 355 чалавек.
ХХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіць 14–17 сакавіка ў выставачным цэнтры “Белэкспа”. Паведамляецца, што кірмаш праводзіцца з “маштабным удзелам выдавецтваў Расійскай Федэрацыі”, а яе цэнтральным экспанентам у гэтым годзе стаў стэнд Ірана.
У верасні 2023 года стала вядома аб выключэнні рамана “Каласы пад сярпом тваім” са школьнай праграмы для 11-га класа. На вывучэнне твора адводзілася пяць вучэбных гадзін.
9 лістапада ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прапагандыст, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў, Вадзім Гігін заявіў, што выключэнне рамана са школьнай праграмы з’яўляецца яго ініцыятывай. На думку Гігіна, Караткевіч скажона прадставіў падзеі ў сваім творы.


- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка