Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2 у Вільнюсе

16 сакавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з расійскім гуртом Бі-2 у Вільнюсе, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.
“Музыкі, якія паходзяць з Беларусі, падзякавалі дэмакратычнай лідарцы за падтрымку ў справе іх вызвалення з тайскай турмы. Ціханоўская ў адказ выказала словы павагі ад беларусаў за антываенную пазіцыю гурта і папрасіла не забываць сваё паходжанне ды карані”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Музыкі распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць з канцэртам каля Стэлы [“Мінск — горад-герой” падчас пратэстаў], але не паспелі. Ціханоўская пацікавілася, ці выступяць музыкі пасля перамогі ў Мінску — і атрымала станоўчы адказ”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
У Вільнюсе 15 сакавіка адбыўся канцэрт музыкантаў. “На запрашэнне франтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт — музыкі прывіталі беларусаў са сцэны”, — адзначаецца ў тэлеграм-канале.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства