У 19 раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў

17 сакавіка, Позірк. У 19 раёнах Беларусі абмежаванае наведванне лясоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
“Меры абмежавальнага характару пакуль не закранулі толькі Гродзенскую вобласць. Клас пажарнай небяспекі ў многіх рэгіёнах вырас да трэцяга”, — гаворыцца ў паведамленні.
У Брэсцкай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў Камянецкім раёне, у Віцебскай — у Віцебскім і Лепельскім, у Гомельскай — у Рэчыцкім і Акцябрскім, у Магілёўскай — у Асіповіцкім, Глускім, Бабруйскім, Круглянскім, Клічаўскім, Кіраўскім, Быхаўскім і Бялыніцкім, у Мінскай — у Салігорскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім і Барысаўскім.
Абмежаваны ўезд транспарту ў лес. Адпаведныя рашэнні прыняты райвыканкамамі. Мера носіць часовы характар.
З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося восем узгаранняў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



