Лукашэнка “глыбока перакананы” ў аднаўленні адносін з Ірландыяй

17 сакавіка, Позірк. “Хрысціянскія каштоўнасці аб’ядноўваюць беларусаў і ірландцаў, з’яўляюцца залогам устойлівага развіцця грамадства, даюць нам надзею і сілы ў складаны час”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 17 сакавіка “жыхароў Ірландыі” з нацыянальным святам — Днём святога Патрыка.
Як паведамляе яго прэс-служба, Лукашэнка “глыбока перакананы”, што “міралюбнасць абодвух народаў, узаемная павага і любоў да Айчыны непазбежна прывядуць да аднаўлення паўнавартаснага эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж краінамі”.
“Ад гэтага выйграюць і ў Дубліне, і ў Мінску”, — гаворыцца ў віншаванні.
28 студзеня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка паведаміў, што ўрад Ірландыі выступіў “з выразнай пазіцыяй аб важнасці ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі і гарманізацыі санкцый у дачыненні да Мінска і Расіі”.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Ірландыі Міхол Марцін запэўніў, што яго дзяржава “паслядоўна падтрымлівае жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі”, а таксама “эфектыўную рэалізацыю мер па барацьбе з іх абыходам”, адзначыў Латушка.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала Ірландыю, дзе сустракалася з вядучымі палітыкамі гэтай краіны, у тым ліку прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам.
Паводле даных МЗС, тавараабарот паміж Ірландыяй і Беларуссю ў 2021 годзе склаў 197,5 млн долараў (экспарт — 144,2, імпарт — 53,3 млн долараў).
Асноўны экспарт Беларусі — пруткі з нелегіраванай сталі, рухавікі турбарэактыўныя і турбавінтавыя, газавыя турбіны; адходы ад вытворчасці крухмалу, цукру, піваварства, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэбля, металаканструкцыі з чорных металаў. Асноўны імпарт: лекавыя сродкі, моцныя алкагольныя напоі, харчовыя прадукты, сродкі гігіены.
Аб’ём прамых замежных інвестыцый з Ірландыі за 2021 год — 22 млн долараў. Даных за 2022 і 2023 гады ў адкрытым доступе няма.
Пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Ірландыі і Беларуссю падпісана 17 красавіка 1992 года.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+