Мінск 11:17

У рамках праверкі боегатоўнасці на зборы прызвана больш за 3 тыс. ваеннаабавязаных

Фота: Мінабароны

17 сакавіка, Позірк. У рамках праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл на зборы прызвана больш за 3 тыс. ваеннаабавязаных, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Адзначаецца, што “пастаўка асабістага складу ажыццяўляецца аператыўна, у самыя кароткія тэрміны”.

“Вайсковыя камісарыяты і пункты прыёму асабістага складу <…> працуюць кругласутачна”, — гаворыцца ў паведамленні.

Тэлекампанія Мінабароны “ВаенТВ” паведаміла, што “войскі працуюць на розных участках мясцовасці і палігонах”.

“Сцэнар улічвае выклікі краіне, ваенна-палітычную сітуацыю вакол рэспублікі і трэнды ў мастацтве абароны”, — заяўлена ў эфіры.

Мінабароны ўдакладняе, што, у прыватнасці, у ходзе праверкі боегатоўнасці “шырокі спектр задач у арганізацыі працы пункта прыёму асабістага складу 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады выконвае аддзяленне размеркавання афіцэраў запасу, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат запасу”.

Паводле слоў начальніка аддзялення Таццяны Арловай, ваенныя камісарыяты “падаюць імянныя спісы і адпаведныя ўліковыя дакументы”. “У сваю чаргу мы праводзім зверку і размяркоўваем ваеннаабавязаных па воінскіх пасадах і ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. У аддзялення высокая прапускная здольнасць, таму што прыём праводзім адразу ў некалькіх камандах”, — сказала Арлова.

“Мы атрымалі распараджэнне на прызыў і пастаноўку на ўлік ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў. На дадзеным этапе мы правялі апавяшчэнне ваеннаабавязаных, пастаноўку на ўлік тэхнікі. У цяперашні час праводзім збор і афармленне ваеннаабавязаных”, — у сваю чаргу адзначыў ваенны камісар Мінскага раёна Дзмітрый Гадун.

Ён сцвярджае, што “рады актыўнасці і патрыятычнаму настрою грамадзян”, якія “разумеюць важнасць праводзімых мерапрыемстваў, добрасумленна прыбываюць на пункты збору сельскіх выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў”.

“Радуе і пазіцыя кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый — уся тэхніка прыбывае своечасова, праходзіць агляд і знаходзіцца ў гатоўнасці вылучыцца ў воінскія часці”, — сказаў Гадун.

Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сіл Беларусі носіць “комплексны характар”, яе мерапрыемствы “будуць нарошчвацца”, заявіў 15 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч.

У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, што можа прывесці да абмежавання руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, падкрэслілі ў Мінабароны.

Зборы тэрабароны будуць праводзіцца да 5 красавіка ў Воранаўскім раёне на мяжы з Літвой

14 сакавіка, Позірк. Навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў праходзяць 14 сакавіка — 5 красавіка пад кіраўніцтвам старшыні Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Воранаўскі раён мяжуе з Варэнскім і Шальчынінкайскім раёнамі Літвы. Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, мэта збораў заключаецца …
Падзяліцца: