Мінфін рэалізаваў на БВФБ дзяржаблігацыі на 30 млн долараў

18 сакавіка, Позірк. Міністэрства фінансаў размясціла на пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы дзяржаўныя аблігацыі ў доларах ЗША (выпуск № 320).
Паводле даных ведамства, каштоўныя паперы на суму 30 мільёнаў долараў “рэалізаваныя ў поўным аб’ёме”.
Рашэнне размясціць дзяржаблігацыі міністр фінансаў Юрый Селіверстаў падпісаў 14 лютага. Тэрмін абарачэння аблігацый — 1.483 дні, гэта значыць пагасіць аблігацыі павінны 14 сакавіка 2028 года.
“Від даходу — пастаянны працэнтны даход; стаўка працэнтнага даходу — 2,5% гадавых; выплата працэнтнага даходу ажыццяўляецца на працягу тэрміну абарачэння аблігацый”, — паведамляў тады Мінфін.
У загадзе Селіверстава адзначана, што аблігацыі могуць быць датэрмінова выкупленыя з ініцыятывы трымальнікаў або міністэрства (са згоды ўладальнікаў).
30 студзеня ведамства не змагло правесці аўкцыён па “размяшчэнні дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях” (выпуск № 316). Аўкцыён па доларавых дзяржаблігацыях (выпуск № 315) адбыўся.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства