Ціханоўская і Шыманітэ абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве

23 кастрычніка, Позірк. Змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве, працяг тэрміну дзеянняў відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў, пашырэнне практыкі выдачы пашпартоў замежніка абмеркавалі Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ. Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Шыманітэ выказала падтрымку дэмакратычнай Беларусі і запэўніла, што Літва працягне яе на міжнароднай арэне.
Патрабаванне Літвы да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменным: вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязняў, правесці свабодныя выбары. Літва працягне пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у вайне супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларусаў, заявіла прэм’ер-міністр.
Ціханоўская і Шыманітэ абмеркавалі недапушчальнасць змякчэння санкцыяў супраць вытворцы калійных угнаенняў “Беларуськалій” (Салігорск, Мінская вобласць), а таксама іншых дзяржаўных прадпрыемстваў, якія “падтрымліваюць рэпрэсіўны рэжым дыктатара Лукашэнкі”.
Ціханоўская папрасіла Шыманітэ падтрымаць гімназію імя Скарыны ў Вільнюсе і беларускія ініцыятывы ў Літве.

- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка