Улады абвясцілі акцыю па аднаўленні лясоў, нядаўна яны хваліліся экспартам драўніны

19 сакавіка, Позірк. Акцыя “Аднавім лясы разам!” пройдзе 23 сакавіка — 20 красавіка ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса, “кожны ахвочы” можа звярнуцца “ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва”, дзе яго “забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур”.
За тыдзень да гэтага, 13 сакавіка, дырэктар “Беллесэкспарту” Леанід Дзям’янік на сустрэчы з падначаленымі заявіў, што ў 2023 годзе прадпрыемства, нягледзячы на санкцыі, змагло “экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі на суму 118 мільёнаў долараў”. Аснову экспарту, паводле яго слоў, “склала пілапрадуцыя, якая вырабляецца лясгасамі”. Пры гэтым кіраўнік падкрэсліў, што “атрымалася пераарыентаваць рынкі збыту ва ўсходнім кірунку і замацавацца на іх”.
“Пасля разрыву стасункаў з еўрапейскімі спажыўцамі перад прадпрыемствам стаіць задача не толькі шукаць, але і ствараць новыя рынкі збыту. Гэта, у прыватнасці, тычыцца пелет”, — заявіў Дзям’янік.
У сакавіку 2022 года Еўрасаюз увёў забарону на імпарт прадукцыі дрэваапрацоўкі з Беларусі. Адразу ж пасля гэтага шматразова вырас экспарт гэтай прадукцыі з Казахстана і Кыргызстана. Паводле даных Беларускага расследавальніцкага цэнтра, гэта адбылося за кошт рээкспарту вырабленай у Беларусі падсанкцыйнай прадукцыі па фальшывых дакументах.
Напрыканцы студзеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да 23 арганізацый, зарэгістраваных у Беларусі, у тым ліку супраць “Беллесэкспарту”. Абмежавальныя меры сярод іншага прадугледжваюць блакаванне актываў, спыненне абароту каштоўных папер, гандлёвых аперацый, пагадненняў і праектаў; спыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, прадухіленне вываду капіталу, ануляванне ліцэнзій; забарону на транзіт праз Украіну, адмову ў прыватызацыі і арэндзе маёмасці, удзеле ў дзяржзакупках ды інш.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

