Украіна заклікала адхіліць ад Алімпіяды беларускіх спартоўцаў, якія не асудзілі агрэсію РФ

19 сакавіка, Позірк. Міністэрства моладзі і спорту Украіны ў заяве 19 сакавіка заклікала адхіліць ад Алімпіяды і іншых міжнародных спаборніцтваў спартоўцаў з грамадзянствам Беларусі і РФ, якія “адкрыта не асудзілі” расійскую агрэсію.
Такіх атлетаў украінскі бок разглядае як “агентаў гібрыднага ўплыву, якіх выкарыстоўвае расійскі і беларускі рэжымы для распаўсюду сваёй прапаганды”, гаворыцца ў заяве.
“З улікам цяперашняй сітуацыі” ведамства лічыць, што “адсутнасць публічнай пазіцыі адносна вайны ва Украіне з’яўляецца недастатковым крытэрыем для атрымання статусу нейтральнага індывідуальнага атлета (AIN) грамадзянамі Расіі і Беларусі для ўдзелу ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах”. “Наяўнасць грамадзянства”, на думку Мінспорту Украіны, — гэта “сімвал згоды паміж дзяржавай і грамадзянінам, што накладвае ўзаемныя правы і абавязкі”.
Ведамства таксама вітала заяву Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якая “асуджае спробы Расіі стварыць альтэрнатыўныя спаборніцтвы і выкарыстоўваць спорт для прапаганды”. Заяўляецца, што гэта “недапушчальная спроба Расійскай Федэрацыі арганізаваць так званыя “гульні дружбы” і выдаваць гэтае прапагандысцкае мерапрыемства за альтэрнатыву Алімпіядзе”.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаліся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартоўцу нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
8 снежня 2023 года МАК дапусціў індывідуальных спартоўцаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе. З прычыны блізкасці летняй Алімпіяды шэраг адпаведных федэрацый дапусціў беларусаў і расіян да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



