У рамках праверкі боегатоўнасці ваеннаабавязаныя адпрацоўваюць вядзенне бою “з акопа” з улікам вопыту “СВА”

19 сакавіка, Позірк. У рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл працягваюцца заняткі з ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
На адным з палігонаў праводзяцца заняткі па тактычнай падрыхтоўцы, на якіх ваеннаабавязаныя “вывучаюць прыёмы падрыхтоўкі да бою і яго вядзення з акопа, кідаюць вучэбную гранату, практыкуюцца ў тактычным перамяшчэнні падчас бою, вядзенні агню з-за ўкрыцця”, адзначае ведамства.
“З улікам назіранняў за спецыяльнай ваеннай аперацыяй, можна сказаць, што сучасны бой стаў больш хуткаплынным, — цытуе прэс-служба Мінабароны інструктара, прозвішча якога не называецца. — Вядзецца ён на кароткіх дыстанцыях: ад 50 да 300 метраў. Перамяшчэнне на поле бою вайскоўца, яго ўменне правільна трымаць зброю, групавацца — немалаважны складнік бою”.
Паведамляецца, што з ваеннаабавязанымі будуць адпрацоўваць нарматывы “ў малых тактычных групах, падганяць абмундзіраванне, сродкі абароны”.
17 сакавіка ў ведамстве паведамілі, што ў рамках праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл на зборы выклікана больш за 3 тыс. ваеннаабавязаных. 19 сакавіка колькасць прызваных на зборы складала 5 тыс.
Тэрмінам “спецыяльная вайсковая аперацыя” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, развязаную РФ у лютым 2022 года.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, на тэрыторыі якой праходзіць найбуйнейшы ваенны канфлікт у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
