Беларусь настойліва дамагаецца супрацы з Сербіяй
20 сакавіка, Позірк. “Стан і перспектывы” супрацоўніцтва Мінска і Бялграда “на асноўных напрамках узаемадзеяння” абмеркаваў 19 сакавіка амбасадар Беларусі Сяргей Маліноўскі з в.а. намесніка міністра замежных спраў Сербіі Тамарай Раставац Сіямашвілі, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы быў “падкрэслены дружалюбны характар узаемаадносін”. Бакі разгледзелі “магчымыя крокі па актывізацыі супрацы з задзейнічаннем існых механізмаў развіцця двухбаковага дыялога”.
Каля месяца таму, 21 лютага, Маліноўскі абмяркоўваў перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з іншым прадстаўніком сербскага МЗС — в.а. намесніка міністра па пытаннях эканамічнай дыпламатыі Ягадай Лазарэвіч. Тады было заяўлена, што бакі, зацікаўленыя ў “пашырэнні эканамічнага ўзаемадзеяння”, абазначылі крокі, “што спрыяюць яго актывізацыі па найбольш запатрабаваных кірунках”.
14 лютага амбасадар правёў перагаворы з дырэктарам Інстытута міжнароднай палітыкі і эканомікі Сербіі Браніславам Джорджавічам.
На сустрэчы 9 лютага Маліноўскі і дзяржсакратар сербскага МЗС Горан Алексіч “акрэслілі крокі па далейшых кантактах і ўзаемадзеянні ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама на іншых напрамках”.
2 лютага беларускі дыпламат уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу. Яны абмеркавалі “перспектывы актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу”, “актуальныя аспекты беларуска-сербскага ўзаемадзеяння з акцэнтам на магчымасці пашырэння эканамічных сувязей”.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы Вучыча з Днём дзяржаўнасці 15 лютага, назваў Сербію “важным і надзейным партнёрам” Беларусі ў Еўропе і выказаў зацікаўленасць у “дынамічным развіцці шматгранных двухбаковых кантактаў у духу ўзаемнай павагі і падтрымкі”. “Далейшае паглыбленне ўсяго комплексу беларуска-сербскіх стасункаў з апорай на плённае эканамічную супрацу цалкам адпавядае інтарэсам нашых брацкіх народаў”, — адзначыў ён.
Лукашэнка, прызначаючы 20 лістапада 2023 года Маліноўскага амбасадарам у Сербіі і Паўночнай Македоніі па сумяшчальніцтве, заявіў, што Бялграду трэба “разабрацца ў той палітыцы”, якую ён “праводзіць і жадае правадзіць у дачыненні да Беларусі”.
“Калі яны хочуць [супрацоўнічаць з Беларуссю], павінен быць вынік у гандлёва-эканамічных стасунках, — сказаў ён. — Калі яны хочуць віляць хвастом, груба кажучы, і падтрымліваць еўрапейска-амерыканскія санкцыі супраць Беларусі, гэта іх праца, няхай вызначаюцца і падтрымліваюць, калі яны забыліся пра тое дабро, з якім мы ішлі да іх”.
У 2021 годзе Сербія далучылася да санкцый ЕС супраць Мінска, пасля расійскага ўварвання ва Украіну падтрымала наступныя пакеты абмежаванняў.
Напрыканцы студзеня 2022 года беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сербію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Цяпер яно падоўжанае да канца 2024 года.
Пры гэтым Сербія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумент набыў моц 10 ліпеня 2021 года.
У 2022 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй склаў 175,4 млн долараў (97,7% да ўзроўню 2021 года), беларускі экспарт — 100,4 млн (81,1%), імпарт — 75,0 млн (134,6%).
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка