Паліцыя Літвы пачала расследаванне праз надпіс “Вільня наша” на дарожным паказальніку
20 сакавіка, Позірк. Літоўская паліцыя пачала расследаванне па факце выяўлення на дарожным паказальніку ля ўезду ў Вільнюс “надпісаў на кірыліцы з выявай беларускага гістарычнага сцяга”, паведаміў партал навінаў Delfi.
Удакладняецца, што надпісы выяўленыя раніцай 20 сакавіка, паказальнік усталяваны на Мінскай шашы.
На фота, апублікаваным tv3.lt, бачны надпіс “Вільня наша” побач з малюнкам бел-чырвона-белага сцяга.
Расследаванне распачатае паводле арт. 187 Крымінальнага кодэкса Літвы (знішчэнне або псаванне маёмасці), паліцыя ацэньвае нанесеную шкоду.
4 сакавіка Delfi паведаміў, што ў літоўскіх тэлеграм-чатах невядомыя пачалі распаўсюджваць на рускай мове “абсурдныя заклікі сеяць паніку”. Прапаноўвалася за грошы маляваць графіці, якія прасоўваюць ідэі “літвінізму”.
“За адно графіці прапануюць 15 еўра, грошы абяцаюць плаціць крыптавалютай, каб іх атрымаць, трэба даслаць фота графіці”, — адзначаў партал.
“Запіс павінен быць зроблены на бачным месцы, пісаць на будынках можна ў любым месцы, галоўнае, каб не пацярпелі культурныя каштоўнасці. Горад любы, але лепш вялікі”, — прыводзіў Delfi адзін з заклікаў у тэлеграм-чатах.
У той жа публікацыі палкоўнік запасу літоўскага войска Саўлюс Гузявічус назваў “прапаганду ідэй “літвінізму” “небяспечнай тэндэнцыяй, відавочным элементам інфармацыйнай вайны”.
19 сакавіка Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) балтыйскай дзяржавы заявіў, што ў Літве “няма арганізаваных груп, якія прапагандуюць ідэалогію літвінізму”, якія маглі б “прадстаўляць пагрозу незалежнасці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”.
ДДБ выступіў у сувязі з”павелічэннем у апошнія тыдні колькасці электронных лістоў, якія рассылаюцца літоўскім палітыкам і грамадскім дзеячам, з пагрозамі ад груп, якія нібыта прапагандуюць ідэалогію літвінізму”.
Спецслужба таксама адрэагавала на прадпрымаемыя ў сацсетках спробы “завербаваць літоўцаў для напісання лозунгаў гэтай ідэалогіі ў грамадскіх месцах за грашовую ўзнагароду”. На думку ДДБ, “такая дзейнасць адпавядае асаблівасцям псіха-інфармацыйных аперацый, арганізаваных варожымі Літве дзяржавамі і накіраваных на стварэнне панікі ў грамадстве краіны”.
“Пад выглядам літвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць паміж літоўскімі грамадзянамі і беларусамі, якія пражываюць у краіне”, — звярнула ўвагу ведамства. Адзначана, што ў дэпартаменце “адсочваюць працэсы, якія адбываюцца ў новай беларускай дыяспары ў Літве, з мэтай выяўлення і прадухілення рызык і пагроз нацбяспекі”.
У жніўні 2023 года ДДБ таксама выступіў з заявай, у якой адзначыў, што літвінізм не ўяўляе рэальнай пагрозы суверэнітэту Літвы, а “ідэалагічнае супрацьстаянне паміж літоўцамі і беларусамі, якія знаходзяцца пад уплывам ідэалогіі літвінізму, працягваецца ўжо больш за два дзесяцігоддзі ў нішавых інтэрнэт-рэсурсах, прысвечаных гісторыі”.
9 жніўня дэпутат літоўскага сейма Лаўрынас Кашчунас заявіў, што беларускія дэмакратычныя сілы павінны занепакоіцца ў сувязі з праявамі літвінізму з боку іх суайчыннікаў. Верагодна, ён меў на ўвазе публікацыі ў сацсетках, якія пачасціліся ў выкананні ў асноўным ананімных карыстальнікаў, у якіх спадчына ВКЛ называецца выключна беларускім і заяўляецца гістарычнае права Беларусі на частку тэрыторыі цяперашняй Літвы.
23 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская па выніках сустрэчы са спікерам парламента Літвы Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн заявіла, што праблема літвінізму створаная штучна, пераважная большасць беларусаў “наогул не чула пра гэта”.
На пачатак 2024 года, паводле даных Дэпартамента міграцыі МУС, у Літве пражывала 62 тыс.165 грамадзян Беларусі. Беларусы былі другой па колькасці групай замежнікаў, якія пражываюць у Літве, пасля ўкраінцаў. Летась у краіну з мэтай пражывання прыбыло 15 тыс. 817 чалавек, з якіх 150 — грамадзяне Літвы.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка