Экс-старшыня “Зялёных” Кучук застаецца за кратамі пасля затрымання 16 лютага

20 сакавіка, Позірк. Былы старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук застаецца ў няволі пасля затрымання 16 лютага, 20 сакавіка яму споўнілася 50 гадоў.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” лідар ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.
“На суткі Дзмітрый трапіў, калі пайшоў ускладаць кветкі і запальваць лампадку да амбасады Расіі ў дзень смерці Навальнага. Не мог стрымаць свой унутраны запал, каб не зрабіць гэта. Там і затрымалі”, — напісаў Барысаў.
Паводле яго слоў, вызвалення Кучука чакалі 17 сакавіка — па заканчэнні 30 сутак арышту, аднак гэтага не адбылося і “родныя не ведаюць, дзе ён і што з ім”.
Як паведаміў 16 лютага тэлеграм-канал БСДП (Грамада), пры затрыманні Кучук “паспеў паведаміць, што каля расійскай амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП”.
Пасля затрымання палітыка даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. У чым яго абвінавацілі невядома.
Лябедзька: Маюцца ўсе падставы пераймацца за далейшы лёс палітыка Дзмітрыя Кучука
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


