Лябедзька: Маюцца ўсе падставы пераймацца за далейшы лёс палітыка Дзмітрыя Кучука

17 лютага, Позірк. Былы старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук, затрыманы напярэдадні ў Мінску, стаў сёмым партыйным лідарам за кратамі, адзначыў у “Парламенцкім канале” дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Ён нагадаў, што раней за краты былі кінутыя Мікалай Статкевіч (“Народная Грамада”), Віктар Бабарыка (ініцыятар стварэння партыі “Разам”), Павел Севярынец (сустршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”), Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ), Андрэй Дзмітрыеў (ініцыятар стварэння “Нашай партыі”).
“Мы не можам казаць, што рабіць тым, хто зараз у Беларусі, датычна публічнай дзейнасці, — падкрэсліў Лябедзька. — Але не магу не выказаць словы павагі і захаплення ад учынка Дзімы. Мы рабілі гэта і раней, штогод ішлі з кветкамі і знічкамі да амбасадаў, каб публічна выказаць свае пачуцці і грамадзянскую пазіцыю”.
“Але сёняшняя Беларусь за апошнія гады істотна змянілася. Гэта суцэльны лагер, дзе ўсё заточана на рэпрэсіі і страх. І зараз маюцца ўсе падставы пераймацца за далейшы лёс Дзмітрыя. Літаральна за два дні да затрымання Кучук паведаміў, што атрымаў інфармацыю аб рыхтуемай сілавікамі зачыстцы і арыштах напярэдні 25 лютага”, — дадаў дарадца Ціханоўскай.
Дзмітрый Кучук быў затрыманы 16 лютага па дарозе да амбасады РФ у Мінску, каля якой хацеў ускласці кветкі і запаліць лампадкі ў памяць пра памерлага ў калоніі расійскага палітыка Аляксея Навальнага.
Затрыманы старшыня ліквідаванай Беларускай партыі "Зялёныя" Кучук (дапоўнена)

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


