Перамога ў бітве пад Оршай сведчыць пра тое, што ў беларусаў ёсць свая ваенная гісторыя — Ціханоўская

8 верасня, Позірк. Перамога войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага 8 верасня 1514 года пад Оршай — сведчанне таго, што беларусы маюць “сваю ваенную гісторыю”, гаворыцца ў заяве дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у 512-ю гадавіну бітвы з маскоўскім войскам.
“Нам шмат гадоў распавядалі, што беларуская гісторыя пачалася ледзь не ў мінулым стагоддзі. Маўляў, да Савецкага Саюза або Расійскай імперыі ў нас нібыта нічога і не было. Але гэта няпраўда”, — падкрэсліла палітык.
Паводле яе слоў, перамога войскаў пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага была агульнай для беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў.
“Пра яе даведалася ўся Еўропа. І сёння, праз больш як пяцьсот гадоў, мы зноў вяртаем гэтую старонку нашай гісторыі, — сказала дэмлідар. — Гэтая перамога паказвае, што беларусы маюць сваю дзяржаўную традыцыю <…> Маюцца свае перамогі і свае героі — і гістарычныя, і сучасныя. І Канстанцін Астрожскі — адзін з іх. Цікава, што сёння яго лічаць сваім і беларусы, і ўкраінцы. Ён нарадзіўся на Валыні, а яго жыццё было звязана з землямі сучасных Беларусі, Украіны і Літвы”.
Ціханоўская нагадала, што ў 2022 годзе многія беларусы падтрымалі Украіну — перадавалі інфармацыю пра рух расійскай вайсковай тэхнікі, спынялі цягнікі, а “найбольш смелыя беларускія добраахвотнікі ўзялі зброю і пайшлі абараняць Украіну, разумеючы, што перамога Украіны адкрые шанец і для Беларусі”.
На яе думку, у цяперашняй беларускай арміі “многія афіцэры і салдаты сёння стаяць на баку Украіны”: “Цэняць нашу незалежнасць. Не падтрымліваюць дыктатуру. І не дазволяць цалкам уцягнуць Беларусь у гэтую злачынную вайну. Беларуская армія павінна абараняць Беларусь і беларусаў, а не служыць чужым імперскім амбіцыям”.
Палітык падкрэсліла, што беларусы і ўкраінцы заслугоўваюць жыць у міры і свабодзе.
“Мне здаецца, 8 верасня — добры дзень, каб яшчэ раз пра гэта падумаць. І проста памятаць: мы маем сваю гісторыю, якой мы можам ганарыцца. І свая краіна, якую мы павінны берагчы”, — падсумавала Ціханоўская.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Літоўска-маскоўскай вайны (1512–1522 гады) паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у якой першыя перамаглі, нягледзячы на значную перавагу ворага ў колькасці.
Традыцыйна гэты дзень адзначаецца дэмсіламі як Дзень беларускай вайсковай славы.

- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працягвае расці колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках сямі месяцаў Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


