Пракуратура Мінска запатрабавала ад маркетплэйса прыбраць з продажу дроны, баючыся іх выкарыстання “экстрэмістамі”

8 верасня, Позірк. Парушэннем заканадаўства аб абароце беспілотнікаў і авіямадэляў палічыла наяўнасць такіх у продажы на “буйной інтэрнэт-пляцоўцы” пракуратура Мінска.
Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, якая спасылаецца на службу інфармацыі сталічнай пракуратуры, на маркетплэйсе “меліся прапановы аб набыцці радыёкіраваных самалётаў, абсталяваных камерай для аэраздымкі, квадракоптара з камерай, аснашчанага інтэлектуальным абыходам перашкодаў”.
“Таксама да продажу былі прадстаўленыя квадракоптары і самалёты на радыёкіраванні, адзін з якіх аснашчаны сістэмай, што забяспечвае дыстанцыйнае кіраванне на адлегласці да 120 метраў і працягласць палёту да 15 хвілін. <…> Акрамя таго, на пляцоўцы выяўленыя шматлікія прапановы да набыцця прапелераў (вінтоў) да беспілотных лятучых апаратаў, авіямадэляў”, — гаворыцца ў паведамленні.
На думку пракуратуры, такія аб’явы ствараюць “спрыяльныя ўмовы для эксплуатацыі фізічнымі асобамі беспілотных лятучых апаратаў і авіямадэляў”, што “істотна падвышае рызыкі выкарыстання іх у супрацьпраўных мэтах, у тым ліку парушэнняў грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і здзяйснення актаў тэрарызму”.
Намеснік пракурора Мінска прадпісаў кіраўніку маркетплэйса ліквідаваць выяўленыя парушэнні. “Акт нагляду выкананы ў поўным аб’ёме — інтэрнэт-пляцоўкай зробленыя захады, скіраваныя на блакаванне прапаноў аб продажы забароненых тавараў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пракуратура нагадала, што “за незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў і авіямадэляў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 18.38 КаАП і крымінальная — паводле арт. 3001 КК”.
25 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, які ўводзіць забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА на тэрыторыі краіны.
Дакумент набыў моц 1 красавіка 2024 года. Ён прадугледжвае, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб БПЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам “у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з выкананнем патрабаванняў, вызначаных гэтым указам”.
Указ з’явіўся пасля таго, як 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах (Мінскі раён) з дапамогай дрона быў пашкоджаны дарагі расійскі вайсковы самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працягвае расці колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

