Мінск 14:15

З пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га

Ілюстрацыя: pravo.by

8 верасня, Позірк. З пачатку 2026 года з-за моцнага ветру больш за 6 тыс. га лясных насаджэнняў патрабуе “суцэльных санітарных высечак“, паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась на прэс-канферэнцыі 8 верасня.

Паводле яго слоў, калі ўзяць апошняе дзесяцігоддзе, ад “буйных ветравалаў (дрэвы вырываюцца з коранем. — Позірк.) і бураломаў“ лес пакутаваў у 2016, 2022, 2024, 2025 і 2026 гадах.

У 2024 і 2025 гадах у пацярпелых лясах нарыхтавана 13 млн кубаметраў драўніны. Карась назваў гэта“санітарна-аздараўленчымі мерапрыемствамі”.

З пачатку гэтага года зафіксаваны 671 лясны пажар на агульнай плошчы 543,8 га.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+

Падзяліцца: