Беларусь гатовая дапамагаць Намібіі “ўпэўнена ісці па шляху эканамічнага росту” — Лукашэнка

21 сакавіка, Позірк. Намібія з’яўляецца “адкрытай для партнёрскіх ініцыятыў краінай, якая ўпэўнена ідзе па шляху эканамічнага росту”, і Беларусь ёй у гэтым “гатовая дапамагаць”, заявіў Аляксандр Лукшэнка, віншуючы 21 сакавіка прэзідэнта гэтай афрыканскай краіны Нангала Мбумбу з Днём незалежнасці.
Паводле слоў віншавальніка, якога цытуе яго прэс-служба, беларускі бок мае магчымасць садзейнічаць Намібіі “ў забеспячэнні харчовай бяспекі, ажыццяўленні паставак сельскагаспадарчай тэхнікі і электратранспарту, рэалізацыі праектаў у прамысловай кааперацыі”, а таксама ў “падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў у аграрнай сферы, ахове здароўя, горнай справе, інфармацыйных тэхналогіях”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўстаноўленыя 21 снежня 2000 года. Пасол Беларусі ў ПАР акрэдытаваны ў Намібіі па сумяшчальніцтве.
У 2021-м (даныя за 2022-ы і 2023-ы не прадстаўленыя) тавараабарот склаў 64,4 тыс. долараў. Пры гэтым беларускі экспарт быў роўны нулю. Найбольшы за апошнія гады тавараабарот паміж краінамі, паводле інфармацыі афіцыйнага Мінска, склаўся ў 2017 годзе — 138,4 тыс. долараў (Беларусь паставіла прадукцыі на 49,9 тыс., Намібія — на 88,5 тыс.; адмоўнае сальда склала 38,6 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка