Мінск 16:17

СМІ: Былы журналіст Андрэй Толчын асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі

Андрэй Толчын
Фота: "Радыё Свабода"

21 сакавіка, Позірк. Гомельскі абласны суд 21 сакавіка прыгаварыў да 2,5 года пазбаўлення волі 64-гадовага былога журналіста Андрэя Толчына, паведамляе “Радыё Свабода”.

Суддзёй на працэсе быў Дзмітры Казлоў. Толчына судзілі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

Першапачаткова яму інкрымінавалі таксама ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Андрэй Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, а таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць. Пасля падзей 2020 года Толчын сышоў з прафесіі.

Ён быў затрыманы 27 верасня 2023 года.

Паводле звестак БАЖ, у няволі ўтрымліваецца 34 прадстаўнікі СМІ.

Падзяліцца: