Кіраўнік СБУ публічна прызнаў дачыненне ведамства да атакі на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах
26 сакавіка, Позірк. Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк публічна прызнаў дачыненне ведамства да атакі на расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які знаходзіўся на ваенным аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам.
“Шмат іншых напрамкаў [работы], у тым ліку дыверсійны кірунак. Мы можам шмат распавядаць, гаварыць. Як прыклад, у Беларусі спрацавалі аэрадром Мачулішчы, А-50-ы расійскі варожы самалёт, які ажыццяўляў глыбокую радыёлакацыю па тэрыторыі Украіны. Ён быў адпаведна дыверсійна адпрацаваны, і была пашкоджана радыёлакацыйная сістэма і выведзена абсалютна назаўжды з ладу”, — паведаміў Малюк у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу ICTV у рамках пастаяннага тэлемарафона “Адзіныя навіны”.
На ўдакладняючае пытанне вядучай “Гэта значыць А-50 — гэта таксама [праца СБУ]?” кіраўнік службы адказаў: “А-50 летась (26 лютага 2023-га. — “Позірк”.), Мачулішчы, аэрадром у Рэспубліцы Беларусь. Хірургічна спрацавалі па антэне. Аператыўны склад службы на сваім слэнгу патэльняй яе называў. Гэта на А-50-м, памятаеце, зверху. Таму два адпаведныя нашы ўдарныя беспілотнікі, яны нанеслі паспяховую агнявую паразу”.
У ліпені 2023 года тагачасны прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур Аляксандр Азараў заявіў, што ў Мачулішчах была сумесная аперацыя ByPol і СБУ. Да гэтага ByPol сцвярджаў, што дыверсію ажыццявілі ўдзельнікі плана “Перамога”.
Праз паўтара тыдня пасля атакі на самалёт Аляксандр Лукашэнка назваў здарэнне тэрактам і ўсклаў адказнасць на Кіеў. Беларускі КДБ заявіў пра затрыманне больш за 20 чалавек, у тым ліку нібыта непасрэднага выканаўцы Мікалая Швяца, які быў названы агентам украінскай спецслужбы. На пачатку красавіка намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што фігурантам крымінальнай справы аб атацы на самалёт прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай).
У снежні старшыня КДБ Іван Церцель заявіў, што СБУ вядзе актыўныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. “У Мачулішчах затрыманы і кінуты (мабыць, на волю лёсу. — “Позірк”.) іх агент-тэрарыст, хутка пачнецца судовы працэс”, — сцвярджаў Церцель.
Гл. таксама:
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+