Беларускія вайскоўцы апрабоўваюць “новыя формы і спосабы” сувязі з улікам “досведу сучасных канфліктаў”

27 сакавіка, Позірк. Беларускія вайскоўцы апрабоўваюць “новыя формы і спосабы арганізацыі зносін” і “баявога прымянення вузлоў сувязі пунктаў кіравання” з улікам “досведу сучасных узброеных канфліктаў”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Апрабацыя праводзіцца на кантрольных занятках 25–29 сакавіка ў войсках сувязі, у рамках якіх правяраецца ўзровень тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі асабовага складу.
З 11 сакавіка ва Узброеных сілах ідзе праверкі боегатоўнасці. Міністр абароны Віктар Хрэнін 26 сакавіка заявіў, што яна праводзіцца штогод з улікам сітуацыі, якая складваецца вакол краіны.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, “выклікі і пагрозы ўзрастаюць”, ад суседніх краін гучыць “ваяўнічая рыторыка”. “Спакойна, канешне ж, да гэтага ставіцца мы не можам, таму што ў свой час вывучылі ўрокі гісторыі. Гісторыі, калі каля нашай мяжы засяроджваліся нямецкія войскі, тэхніка, і чым гэта скончылася”, — сказаў Хрэнін.
Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка праінспектаваў месцы дыслакацыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць). Загадаўшы знішчаць любых парушальнікаў мяжы, ён заявіў, што Беларусь і Расія самі не збіраюцца нападаць на краіны Захаду.
Камандуючы Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Аляксандр Навуменка праінфармаваў Лукашэнку пра складанае становішча, якое мае тэндэнцыю да “нарастання напружанасці”.

Беларускія ракетчыкі і артылерысты падчас вучэнняў улічваюць досвед вайны ва Украіне — Мінабароны
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+