Мінск 04:52

Коўшык: Мы мусім уратаваць за мяжой тое, што пад пагрозай у краіне

Фота: АПК

27 сакавіка, Позірк. Больш актыўна падтрымліваць канкрэтныя беларускія культурныя праекты прапанавала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Аліна Коўшык на брыфінгу для замежных дыпламатаў з нагоды Дня Волі.

Мерапрыемства арганізавана амбасадай Канады ў Польшчы, паведамляе прэс-служба АПК.

“Трэба памятаць, што зараз мы мусім уратаваць за мяжой тое, што пад пагрозай у краіне”, — сказала Коўшык.

Таксама гаворка ішла аб праблемах у адукацыі, культуры, палітыцы гістарычнай памяці ў Беларусі, “абмеркавалі <…> крокі для падтрымкі нацыянальных каштоўнасцей і грамадзянскай супольнасці”.

На сустрэчу былі запрошаныя прадстаўнікі беларускіх культурных ініцыятыў: Эліна Калнібалоцкая (Беларуская Рада культуры), Ірына Козікава (Беларускі ПЭН), літаратар Алесь Плотка, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха, дыджэй, арт-менеджэр Аляксандр Багданаў і інш.

Падзяліцца: