На вучэннях адпрацаваны штурм населенага пункта і “дэмаралізацыя праціўніка акустычнай устаноўкай”

27 сакавіка, Позірк. Падчас батальённых тактычных вучэнняў з падраздзяленнямі войскаў Заходняга аператыўнага камандавання на 230-м агульнавайсковым палігоне (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) вайскоўцы адпрацавалі штурм населенага пункта, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Былі задзейнічаныя артылерыйскія падраздзяленні і беспілотныя авіяцыйныя комплексы, адзначае ведамства.
“Таксама вайскоўцы ўсталёўвалі мінна-выбуховыя загароды і задзейнічалі рухомую акустычную ўстаноўку для дэмаралізацыі ўмоўнага праціўніка”, — паведаміла Мінабароны.
Падчас “мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі” беларускія ракетчыкі і артылерысты “ўлічваюць досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі” (за такой фармулёўкай Крэмль і яго сатэліт Мінск хаваюць поўнамаштабную агрэсію Расіі супраць Украіны), заявіў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Руслан Чэхаў.
Паводле яго слоў, шырока выкарыстоўваюцца найноўшыя сродкі сувязі, сучасныя гаджэты. Прымяненне сродкаў разведкі з дапамогай беспілотнікаў самалётнага тыпу і квадракоптараў “выйшла на новы ўзровень”.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


