Місія ЮНЕСКО заявіла аб негатыўным уздзеянні польскага плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды

28 сакавіка, Позірк. Рэактыўная маніторынгавая місія ЮНЕСКО/МСАП (Міжнароднага саюза аховы прыроды) пасля візіту на тэрыторыю Белавежскай пушчы ў Беларусі “пацвердзіла занепакоенасць” беларускага боку пагаршэннем стану экасістэм пушчы “ў сувязі з негатыўным уздзеяннем загараджальнага збудавання”, пабудаванага Польшчай. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Міжнародныя эксперты правялі ў Белавежскай пушчы чатыры дні, наведаўшы тэрыторыю, якая непасрэдна прымыкае да загараджальнага збудавання, “для правядзення ўсебаковай ацэнкі негатыўнага ўздзеяння памежнай загароды на выбітную ўніверсальную каштоўнасць Белавежскай пушчы”.
Яны “вывучылі ўплыў загараджальнага збудавання на цэласнасць дадзенай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, яе экалагічныя функцыі, а таксама магчымасці перамяшчэння дзікіх жывёл”.
“Як толькі з’явіліся першыя звесткі адносна намеру польскага боку ўзвесці загараджальнае збудаванне ўздоўж беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы і тым самым “разрэзаць” на часткі адзіны комплекс Белавежскай пушчы, беларускі бок неадкладна прыступіў да дзеянняў для таго, каб не дапусціць нанясення шкоды экасістэмам аб’екта”, — заявіў 26 сакавіка на сустрэчы з місіяй першы намеснік міністра Аляксандр Корбут.
Ён таксама заявіў, што плот нясе небяспеку “знішчэння цэласнасці экасістэм Белавежскай пушчы, што, беручы пад увагу ўзаемасувязь усіх кампанентаў навакольнага асяроддзя і трансгранічны характар тэрыторыі, можа ўяўляць пагрозу для экасістэм усяго еўрапейскага рэгіёну”.
Міжнародныя эксперты ЮНЕСКО/МСАП прыбылі 23 сакавіка, маршрут місіі уключаў участкі пушчы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Праца экспертаў завяршылася 27 сакавіка.
29 сакавіка анансаваная іх прэс-канферэнцыя.
Місія была арганізавана Камітэтам сусветнай спадчыны ЮНЕСКО “ў мэтах правядзення ацэнкі ўздзеяння загараджальнага збудавання, узведзенага Рэспублікай Польшча на беларуска-польскай мяжы” на экасістэмы аб’екта.
Каардынацыяй працы місіі на беларускай тэрыторыі займалася Мінпрыроды, ведамства таксама прадставіць “афіцыйны каментар па яе выніках, у тым ліку аб прынятым у ходзе 46-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКО рашэнні”. Сесія адбудзецца сёлета напрыканцы ліпеня ў Дэлі (Індыя).
Плот быў узведзены ў адказ на масавыя спробы пранікнення ў Польшчу нелегальных мігрантаў трэціх краін з тэрыторыі Беларусі. Міграцыйны крызіс пачаўся ў 2021 годзе.
Гл. таксама:

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
