За супрацоўніцтва з праваабаронцамі затрыманы жыхар Брэста — МУС

28 сакавіка, Позірк. У Брэсцкай вобласці “спыненая дзейнасць некалькіх асобаў”, якія супрацоўнічалі з праваабарончым цэнтрам “Вясна”, заявіў начальнік 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Лаўруковіч.
Паводле яго слоў, такія факты выяўленыя ў Брэсце, Баранавічахі Пінску.
На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале МУС, Лаўруковіч паведамляе пра 40-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які “разам з саўдзельнікамі па ўказанні арганізатараў з-за мяжы сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці”.
Мужчына, паводле слоў прадстаўніка сілавога ведамства, “фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў”, пасля чаго перадаваў звесткі “замежным куратарам для публікацыі на дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсах”.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, мужчына “змешчаны ў следчы ізалятар”. “Дзеянням яго саўдзельнікаў даецца прававая ацэнка”, — заявіў Лаўруковіч.
Арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі ад 3 да 7 гадоў.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” — беларуская праваабарончая арганізацыя, пазбаўленая дзяржаўнай рэгістрацыі. У 2021 годзе інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала “Вясны” і ўсіх яе сацсетак была прызнаная “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. У 2023 годзе беларускія ўлады абвясцілі “Вясну” абвясцілі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка