Дэмсілы назвалі “выдатнай навінай” спрашчэнне працэдуры атрымання грамадзянства Германіі
28 сакавіка, Позірк. Спрашчэнне працэдуры атрымання грамадзянства Германіі з’яўляецца “выдатнай навінай для беларусаў”, адпаведныя змены ў нямецкім заканадаўстве “істотна аблегчаць жыццё” эмігрантам, паведаміў тэлеграм-канал “Народныя амбасады Беларусі”.
Адзначаецца, што новыя правілы набудуць моц 26 чэрвеня 2024 года.
Прадстаўнік “народнай амбасады” ў Германіі Міхаіл Таўбэ звяртае ўвагу на важны аспект у законе. Для атрымання нямецкага грамадзянства цяпер не спатрэбіцца адмаўляцца ад беларускага. Такім чынам, знікае неабходнасць звяртацца з адпаведная просьбай “да рэжыму Лукашэнкі і дыктатара асабіста”.
“Гэта ўстараняе маральны і псіхалагічны бар’ер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да цяперашняга самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі”, — сказаў Таўбэ.
“Гэта адкрывае новыя магчымасці, спрашчаючы працэс інтэграцыі і даючы шанец на набыццё двайнога грамадзянства без неабходнасці адмаўляцца ад сваіх каранёў”, — заявіў прадстаўнік “народнай амбасады”.
Аб прыняцці Бундэстагам паправак у закон “Аб грамадзянстве Германіі” паведамлялася ў студзені. У апошнім чытанні яго ўхвалілі 382 депутаты, супраць прагаласавалі 234, устрымаліся 23. Адзначалася, што змены набудуць моц 1 красавіка.
23 сакавіка ў каментары “Позірку” прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі падкрэсліў, што “народныя амбасады”, якія дзейнічаюць ужо чацвёрты год, паказалі сваю пераканаўчасць і эфектыўнасць”. “Людзі, якія задзейнічаны ў гэтым праекце, дэманструюць самаадданы падыход, удзельнічаюць у гэтым на пастаяннай аснове і робяць гэта на грамадскіх пачатках”, — адзначыў Кавалеўскі.
“Гэта рэальная сіла, якая вельмі раздражняе Лукашэнку і ягоны рэжым, асабліва на фоне таго, што цяпер адклікаюць амбасадараў у Швэцыі, Германіі. Мірончык і Сідарэнка (Дзмітрый Мірончык узначальваў беларускую дыпламатычную місію ў Швецыі, Дзяніс Сідарэнка — у Германіі. — “Позірк”.) праваліліся цалкам”, — сказаў прадстаўнік АПК.
Паводле слоў Кавалеўскага, тое, што робяць “народныя амбасады” ў той жа Германіі ці Швецыі, “на парадак круцей, лепей, якасней і бліжэй да нацыянальных інтарэсаў беларусаў, чым тое, што рабілі Сідарэнка і Мірончык”.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка