Намеснікам прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы АПК прызначаны ўрач Станіслаў Салавей

28 сакавіка, Позірк. Урач, прафсаюзны лідар, грамадзянскі актывіст у сферы аховы здароўя Станіслаў Салавей прызначаны намеснікам прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Як адзначае прэс-служба АПК, у прадстаўніцтве, якое ўзначальвае Вольга Гарбунова, Салавей будзе адказваць за “пытанні ў сферы аховы здароўя”.
“Асноўная задача, якая перад ім стаіць, — распрацоўка праекта рэформ сістэмы аховы здароўя пераходнага перыяду. Таксама ён будзе займацца адвакацыяй правоў беларускіх медыкаў у замежжы”, — гаворыцца ў паведамленні кабінета.
Станіслаў Салавей скончыў у 2013 годзе Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт па спецыяльнасці “Лячэбная справа”, з 2013 па 2016 год праходзіў інтэрнатуру і працаваў акушэрам-гінеколагам у РНПЦ “Маці і дзіця” (Мінск). З 2016 па 2021 год — акушэр-гінеколаг, урач ультрагукавой дыягностыкі ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава (Мінск). З 2021 па 2024 працаваў акушэрам-гінеколагам ва Украіне. Валанцёр ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Член Каардынацыйнай рады другога склікання.
З 2021 года Салавей з’яўляецца прафсаюзным актывістам і старшынёй галіновай прафсаюзнай арганізацыі медыкаў “Панацэя”.
Удзельнік мірных акцый пратэста 2020–2021 гадоў, двойчы затрымліваўся паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці павядзення масавых мерапрыемстваў), звольнены па палітычных матывах.
Даследчык сістэмы беларускай аховы здароўя, займаўся навуковай працай, у 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненні.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары