Шэрагі творчай інтэлігенцыі “ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы” — міністр культуры

29 сакавіка, Позірк. Атрымаць “маральную перамогу” над “страшнымі духоўнымі пагрозамі” заклікаў міністр культуры Анатоль Маркевіч 29 сакавіка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС).
Сустрэча прайшла ў мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры, што вядомы сваёй актыўнай падтрымкай расійскай агрэсіі ва Украіне.
“Духоўныя пагрозы”, паводле слоў чыноўніка, якія прыводзяць дзяржаўныя СМІ, “дзейнічаюць падобна радыяцыі”: “Быццам незаўважна, але павольна і дакладна руйнуюць грамадства, вядуць да страт маральных арыенціраў і маральнай дэградацыі людзей”.
Маркевіч сцвярджае, што за “новае слова ў мастацтве” выдаваліся творы, “якія адлюстроўваюць цёмныя бакі жыцця, што абуджаюць у чалавеку нізкія інстынкты”.
“Уся гэтая духоўная атрута ўлівалася ў свядомасць маладых людзей з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор, якія фінансаваліся псеўдамецэнатамі і заходнімі фондамі. <…> Частка моладзі паддалася гэтаму тлятворнаму ўплыву і стала бяздумнай, але небяспечнай па сваёй разбуральнай сіле зброяй у руках замежных лялькаводаў”, — заявіў міністр.
Чыноўнік адзначыў, што ўлады “вывучылі ўрокі з падзей 2020 года”. Цяпер, паводле яго слоў, “шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла”.
Пасля масавых пратэстаў, якія сталі рэакцыяй на сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары 2020 года і гвалт з боку сілавікоў, сярод іншых пад рэпрэсіі трапіла вялікая колькасць культурных дзеячаў. Многія звольніліся на знак пратэсту, былі вымушаныя пакінуць краіну. Найбольш паказальны прыклад — трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, большасць артыстаў якой падтрымала прыхільнікаў перамен. Цяпер яны складаюць аснову незалежнай трупы “Купалаўцы”, што працуе за мяжой.
Паводле інфармацыі Беларускай Рады культуры (БРК), на снежань 2023 года ў Беларусі налічвалася 148 палітвязняў — дзеячаў культуры. БРК сабрала даныя пра рэпрэсіі ў дачыненні да больш як 1.000 прадстаўнікоў сферы культуры.
У справаздачы Беларускага ПЭН гаворыцца, што за 2023 год зафіксавана 1.499 парушэнняў правоў дзеячаў культуры, 104 прадстаўнікі гэтай сферы прызнаныя палітзняволенымі. Сярод іншага задакументаваныя факты закрыцця і ліквідацыі арганізацый і арт-прастор, цэнзуры і іншага кантролю з боку дзяржавы, паланафобіі і разбурэння польскіх месцаў памяці, дыскрымінацыі беларускай мовы, звальнення супрацоўнікаў з дзяржустаноў культуры і адукацыі, пераследу за выкарыстанне нацыянальнай беларускай, а таксама ўкраінскай сімволікі ды інш.
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка