Пагрозы бяспецы Польшчы з боку рэжыма Лукашэнкі абмеркаваў Латушка з прадстаўніком Сейма Ковалем

29 сакавіка, Позірк. Пагрозы бяспецы Польшчы, якія рэжым Аляксандра Лукашэнкі стварае ў тым ліку праз выкарыстанне нелегальных мігрантаў, абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка са старшынёй камітэта па замежных справах польскага Сейма Паўлам Ковалем.
Латушка, як паведаміла 29 сакавіка прэс-служба АПК, “выклаў падыходы па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ўчыненыя міжнародныя злачынствы”. Бакі таксама абмеркавалі ролю рэжыму ў Мінску ў працягу агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Паводле слоў намесніка кіраўніцы кабінета, “галоўная сіла, якая стрымлівае Лукашэнку ад уцягвання ў вайну і адпраўкі Узброеных сіл Беларусі ва Украіну, — беларускі народ”.
“Менавіта падтрымка беларускага грамадства, якое супраць вайны і супраць Лукашэнкі, і [падтрымка] незалежных СМІ павінны стаць нашым агульным прыярытэтам”, — падкрэсліў Латушка.
Суразмоўцы дамовіліся правесці пашыраную сустрэчу “па выкарыстанні міжнародных механізмаў, каб прыцягнуць рэжым да адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


