Ціханоўская: Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў “камеру пакаранняў смерцю” пуцінскай Расіі

30 сакавіка, Позірк. “Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў “камеру пакаранняў смерцю” пуцінскай Расіі”, — напісала ў сацсетцы X 30 сакавіка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе прымяняецца пакаранне смерцю, нагадала палітык: “Яе неабходна адмяніць — разам з рэжымам, які праявіў поўнае грэбаванне чалавечымі жыццямі”.
Суд за тэракт у “Крокус Сіці Холе” ў Падмаскоўі можа прайсці ў Беларусі з улікам прымянення тут смяротнай кары, сцвярджае дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Буціна.
“На жаль, [трагедыя] стала для нас агульнай, таму што там загінулі і два чалавекі — грамадзяне Беларусі. Я дастаткова добра дасведчаная аб вашым заканадаўстве, у тым ліку аб смяротным пакаранні, якое прысутнічае. У дадзеным выпадку гэта забойства дзвюх і больш асоб. Таму вы маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расійская Федэрацыя”, — сказала яна ў праграме “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь 1” 29 сакавіка.
“Я думаю, што па лініі кампетэнтных органаў ужо ідзе наконт гэтага абмеркаванне. У дадзеным выпадку, калі яны проста разлічваюць, што ў Расіі зараз уведзены мараторый на смяротнае пакаранне, ухіліцца ад такога пакарання, ну давайце яшчэ пачакаем, паглядзім, таму што перамовы вядуцца”, — заявіла Буціна.

Памёр трэці беларус, які пацярпеў у выніку тэракту ў КЗ "Крокус Сіці Хол"

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка