Католікі, грэка-католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень
31 сакавіка, Позірк. Католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята — Уваскрэсенне Хрыста, або Вялікдзень.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў велікодным пасланні адзначыў, што ўваскрэсенне Хрыста ёсць адказам на пытанне, у чым сэнс існавання чалавека.
“Пан не чыніць нас нявольнікамі, менавіта ён стварыў нас свабоднымі, — падкрэсліў каталіцкі іерарх. — Ён ні ў чым не змушае нас. Бог чакае ад нас, хрысціянаў, такога жыцця, каб мы былі соллю, якая надае смак, каб былі такім святлом, у якім людзі ўбачаць добрую вестку пра бязмежную Божую любоў і яго міласэрнасць”.
Паводле слоў Станеўскага, Вялікдзень ёсць “святам надзеі”: “Хрыстус першым уваскрос з мёртвых, уваскрэснем і мы, бо мы не з’яўляемся толькі звычайнымі біялагічнымі істотамі, існаванне якіх заканчваецца ў момант смерці”.
“Мы — людзі, у якіх адлюстроўваецца духоўны вобраз і прыгажосць Бога. Бог несмяротны. Мы таксама маем удзел у несмяротнасці, — адзначыў ён. — Усё, што мы ствараем на зямлі, — культуру, дабро, прыгажосць, любоў, і тое, што для нас каштоўнае і важнае, не заканчваецца з момантам смерці. Мы надалей жывем на зямлі праз іншых — праз нашчадкаў ці людзей добрай волі, якія гэтую добрую волю рэалізуюць”.
Вялікдзень, як гаворыцца ў пасланні, таксама ёсць “святам любові”: “Пасля ўваскрасення вера і надзея больш не будуць патрэбныя, застанецца толькі любоў”.
“У нашым зямным жыцці мы перажываем цярпенні і цяжкасці. Мы плануем, ствараем, будуем лепшае жыццё. Аднак мы ўсведамляем, што ўсё гэта нетрывалае, прамінальнае, — адзначыў Станеўскі. — Сёння, пры развітых тэхналогіях, калі яны не выкарыстоўваюцца дзеля дабра чалавецтва, дастаткова некалькіх імгненняў, каб знішчыць дасягненні і намаганні цэлых пакаленняў”.
“Крохкасць нашага існавання паказала і нядаўняя пандэмія, а таксама ўзброенныя канфлікты і праявы агрэсіі. Заахвочваю ўсіх маліцца за ахвяр войнаў і тэрарыстычных актаў, а таксама эпідэмій. Просім, каб міласэрны Бог прыняў нявінную ахвяру загінулых і адарыў іх вечным жыццём у Валадарстве Неба, а параненых і церпячых, а таксама тых, хто знаходзіцца ў жалобе, няхай уваскрослы Пан умацуе сваёй ласкай у цярпенні”, — зычыць каталіцкі іерарх.
Уваскрэсенне Хрыста, упэўнены ён, нараджае ў людзях надзею і ўпэўненасць, што “любоў мацнейшая за смерць”.
“Езус прыйшоў на гэты свет, каб адкрыць нам паўсюдную Божую любоў. Бог любіць усіх людзей і ад кожнага чакае любові, нягледзячы на нашыя слабасці, характар, умовы жыцця і прафесію. Праз усё, што мы перажываем, што здараецца ў нашым жыцці, праз цярпенні і радасці, праз праблемы і канфлікты, якія маюць месца ў кожную гістарычную эпоху, Бог кліча нас, каб мы выконвалі новую запаведзь любові, якую даў нам Езус Хрыстус, каб насамрэч палюбілі Бога і бліжняга”, — падкрэсліў Станеўскі.
Каталіцызм — другая па колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікаў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-каталікоў.
Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй (на пачатак 2023 года налічваў 500 парафій, 526 дзейных храмаў і 28 на этапе будоўлі).
Беларуская грэка-каталіцкая царква складаецца з 16 супольнасцяў, якія маюць 5 культавых будынкаў.
У краіне налічваецца некалькі сотняў тысяч пратэстантаў. На пачатак 2023 года існавала 1.040 супольнасцяў трынаццаці дэнамінацый, прадстаўленых 21 аб’яднаннем.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка