У выніку атручэння грыбамі ў Беларусі за мінулы год памерла чатыры чалавекі

1 красавіка, Позірк. У выніку атручэння грыбамі за мінулы год у Беларусі памерла чатыры чалавекі, яшчэ 81 пацярпеў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Такую статыстыку ведамства прывяло ў кантэксце папярэджання пра небяспеку першых вясновых грыбоў — смаржкоў і страчкоў, якія адносяцца да катэгорыі ўмоўна ядомых. Перад ужываннем у ежу, падкрэслівае Мінздароўя, яны патрабуюць абавязковай папярэдняй апрацоўкі.
“Сучасныя міколагі сцвярджаюць, што ў страчках утрымліваецца моцную атруту гірамітрын, які не разбураецца і не пераходзіць у адвар нават пры працяглым іх кіпячэнні, — заяўляе ведамства. — Калі смаржкі не праварыць, то яны будуць утрымліваць гемалітычную атруту монамяцілгідразін”.
Першыя прыкметы атручэння смаржкамі выяўляюцца праз 6–12 гадзін пасля ўжывання ў ежу, у дзяцей і пацыентаў, якія пакутуюць на захворванні страўнікава-кішачнага тракту, — праз два.
Характэрныя прыкметы атручэння: млоснасць, ваніты, багатае слінаавыдзяленне, падвышэнне тэмпературы цела, слабасць, галавакружэнне, моцныя болі ў жываце, галаўны боль, вадкі стул, магчыма з’яўленне курчаў.
Мінздароўя рэкамендуе пры з’яўленні першых сімптомаў атручэння грыбамі неадкладна звярнуцца па меддапамогу.
Пазбегнуць атручэння, падкрэслівае ведамства, можна, калі збіраць толькі ядомыя грыбы, якія не выклікаюць сумневаў, перабіраць і сартаваць іх адразу, адварваць двойчы.
Медыкі адзначаюць, што грыбы мусяць быць выключаныя з рацыёну дзяцей.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+