Офіс Ціханоўскай і АПК дапамаглі беларускай дыяспары ў Фінляндыі перадаць дроны палку Каліноўскага

2 красавіка, Позірк. Дапамогу ў дастаўцы з Фінляндыі дронаў палку імя Кастуся Каліноўскага аказалі Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) і офіс дэмакратычнага лідара Святаны Ціханоўскай.
Беспілотнікі былі набытыя актывістамі беларускай дыяспары ў гэтай краіне.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, каардынаваў працэс дастаўкі дронаў кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Генадзь Манько.
“Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект “Народны дрон” быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэчаў па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах еўратура прадстаўнікоў палка Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёння перададзеныя палку і гэтая праца будзе працягвацца”, — сказаў Манько.
Адзначаецца, што ўсяго дастаўлена больш за 150 дронаў. Акрамя палка Каліноўскага, іх перадалі ў іншыя дабраахвотніцкія падраздзяленні.
22 сакавіка ў рамках VII Форума Каліноўскага ў Вільнюсе галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што неабходна “аднавіць давер” паміж беларусамі і ўкраінцамі, разбураны Аляксандрам Лукашэнкам праз удзел у расійскай агрэсіі.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля” Тэрор ” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства