Міжнародны інстытут прэсы патрабуе вызваліць асуджаных журналістаў Карнея і Толчына
3 красавіка, Позірк. Вызваліць асуджаных у Беларусі журналістаў Ігара Карнея і Андрэя Толчына запатрабаваў Міжнародны інстытут прэсы (IPI), які выступіў 3 красавіка з адпаведнай заявай.
Вынесеныя ім выракі паказваюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі “не спыніцца ні перад чым у сваіх рэпрэсіях супраць незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, канстатаваў намеснік дырэктара IPI Скота Грыфена.
“Мы працягваем салідарызавацца з <…> пераследаваным беларускім медыясектарам. Патрабуем вызвалення зняволеных журналістаў, а таксама заклікаем улады пачаць дыялог з грамадствам, каб забяспечыць асноўныя правы грамадзян, у тым ліку свабоду прэсы”, — дадаў ён.
Беларускія СМІ “працуюць у выключна варожым асяроддзі”, заявіў IPI. Арганізацыя звярнула ўвагу на тое, што незалежныя выданні названыя “экстрэмісцкімі” і забароненыя, вымушаныя працаваць у выгнанні, паколькі “супраца з “экстрэмісцкім” фарміраваннем у Беларусі з’яўляецца крымінальным злачынствам”.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Ігара Карнея, які доўгі час супрацоўнічаў з незалежнымі медыя, да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Яго затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у доме журналіста адбыўся вобшук. Першапачаткова Карнея арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы. Праз крымінальныя абвінавачанні на волю ён так і не выйшаў.
64-гадовы былы журналіст Андрэй Толчын быў затрыманы 27 верасня 2023 года. 21 сакавіка 2024 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да 2,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова яму інкрымінавалі таксама ч. 1 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, а таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць. Пасля падзеяў 2020 года Толчын сышоў з прафесіі.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Карнея і Толчына палітвязнямі.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у няволі знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.
Міжнародны інстытут прэсы — глабальная сетка рэдактараў, кіраўнікоў СМІ і вядучых журналістаў, якія падзяляюць агульную прыхільнасць якаснай, незалежнай журналістыцы. Разам яны садзейнічаюць стварэнню ўмоў, якія дазваляюць журналістыцы выконваць свае грамадскія функцыі, найважнейшай з якіх з’яўляецца магчымасць СМІ працаваць без умяшання і без страху пераследу.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка