Амбасадары краін ЕС у Славакіі адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі, на якую запрасілі дыпламатаў з Беларусі і РФ

4 красавіка, Позірк. Запрашэнне амбасадараў Беларусі і Расіі стала прычынай таго, што кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрасаюза адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 79-й гадавіны вызвалення Браціславы, вынікае са слоў прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцы.
Цырымонія павінна прайсці 4 красавіка ў мемарыяльным комплексе Славін, які быў адкрыты ў славацкай сталіцы 3 красавіка 1960 года. Напярэдадні акцыі Фіца апублікаваў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” відэазварот, у якім назваў абуральнай адмову еўрапейскіх дыпламатаў ад прысутнасці на цырымоніі “толькі таму, што чакаецца ўдзел амбасадараў Расіі і Беларусі”.
Паводле яго слоў, гэта праява непавагі да “6.845 ваяроў Чырвонай Арміі, якія не змаглі вярнуцца дадому з Браціславы пасля яе вызвалення”. Фіца лічыць, што ўскладанне вянкоў — гэта меншае, што можна зрабіць “у памяць пра пакуты, прычыненыя фашызмам”.
Летась 30 верасня ў Славакіі прайшлі пазачарговыя парламенцкія выбары, на якіх перамагла левацэнтрысцкая партыя “Кірунак — сацыяльная дэмакратыя” на чале з Робертам Фіцам (некаторыя медыя называюць яго лабістам інтарэсаў РФ). Ён чацвёрты раз узначаліў урад краіны. Да гэтага Фіца кіраваў кабінетам у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 гадах.
Пасля прыходу да ўлады новых сіл Славакія дэкларуе прарасійскую (і адпаведна прамінскую) пазіцыю, аднак толькі на ўзроўні рыторыкі. 1 лютага Браціслава прагаласавала за выдзяленне Еўрасаюзам Украіне 50 млрд еўра на працягу 2024–2027 гадоў.
Пасля пачатку вайны РФ супраць Украіны і ролі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай агрэсіі, беларускіх і расійскіх дыпламатаў адмовіліся запрашаць на шэраг знакавых мерапрыемстваў. Японія адмовіла ім ва ўдзеле ў цырымоніі памяці ахвяр атамных бамбардаванняў Хірасімы і Нагасакі, Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнне на ўручэнне прэміі.
Не запрашалі дэлегацыі Беларусі і РФ на цырымоніі да гадавіны вызвалення нацысцкіх канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора (Германія), Маўтхаўзен (Аўстрыя), Асвенцым (Польшча).

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка