Агульны электраэнергетычны рынак ЕАЭС амаль гатовы, сцвярджаюць у ЕЭК
8 красавіка, Позірк. Агульны электраэнергетычны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) “знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці”, паведаміла 8 красавіка прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) са спасылкай на дырэктара Дэпартамента энергетыкі ЕЭК Вадзіма Закрэўскага (былы намеснік міністра энергетыкі Беларусі).
Еўразійскі чыноўнік заявіў пра гэта на круглым стале “Эканоміка-прававое рэгуляванне ў энергетыцы”, які прайшоў у Казані ў рамках Татарстанскага міжнароднага форуму па энергетыцы і энергарэсурсаэфектыўнасці (3–5 красавіка).
Паводле слоў Закрэўскага, у аснове фармавання агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў ЕАЭС ляжаць “стабільныя пастаўкі і забяспечанасць энергарэсурсамі, здольнасць забяспечваць унутраныя патрэбы ў іх па прымальных цэнах”.
Кошт энергарэсурсаў, падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК, мае “вырашальнае значэнне”, ён павінен вызначацца на “празрыстых і недыскрымінацыйных умовах” і “забяспечваць канкурэнтныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання” членаў ЕАЭС.
Закрэўскі перакананы, што агульныя рынкі дазволяць “праводзіць больш гнуткую эканамічную палітыку як на двухбаковай, так і шматбаковай аснове”, дадуць магчымасць арганізацыям “працаваць самастойна, заключаючы як свабодныя дагаворы, так і біржавыя здзелкі на недыскрымінацыйных умовах”.
У прыватнасці агульны рынак энергарэсурсаў, лічыць ён, будзе садзейнічаць “эфектыўнаму выкарыстанню патэнцыялу паліўна-энергетычных комплексаў і падвышэнню энергетычнай бяспекі дзяржаў-членаў ЕАЭС”.
Раней міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч сцвярджаў, што адзіны рынак — гэта магчымасць для суб’ектаў гаспадарання краін ЕАЭС “свабоднага недыскрымінацыйнага доступу на энергетычныя рынкі, магчымасць працы на іх у роўных умовах”, а гэта “павышэнне канкурэнтаздольнасці арганізацый рэальнага сектара эканомікі і наогул падвышэнне эфектыўнасці эканомік усіх краін саюза”.
Адзіны рынак электраэнергіі ЕАЭС павінен паўнавартасна зарабіць у 2025 годзе. Як было адзначана на Першым Еўразійскім форуме (май 2022 года), правілы функцыянавання новай індустрыяльнай структуры знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці і ўсё што засталося зрабіць, гэта ўрэгуляваць астатнія рознагалоссі, як у тэхнічным, так і ў фінансавым плане, калі гаворка заходзіць пра разлікі пры гандлі электраэнергіяй. Канчатковая мэта адзінага энергетычнага рынку ЕАЭС — бесперабойнасць паставак электрычнасці прамысловаму і шараговаму спажыўцу.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка