У красавіку выходзяць беларускія пераклады двух вядомых твораў пісьменніка Сашы Філіпенкі
8 красавіка, Позірк. Беларускамоўныя пераклады двух вядомых твораў пісьменніка Сашы Філіпенкі, “Былы сын” і “Крэмулятар”, анансавала выдавецтва Gutenberg Publisher — еўрапейскае беларускае выдавецтва з офісам у Кракаве.
Кнігі ўжо можна замовіць на сайце gutenbergpublisher.eu з дастаўкай па ўсім свеце, апроч Расіі. Таксама яны з’явяцца ў кніжных крамах Варшавы, Гданьска, Беластока і Вільнюса, паведаміла “Позірку” галоўны рэдактар выдавецтва Валянціна Андрэева. Паводле яе слоў, неўзабаве выданні будуць даступныя і ў электронным фармаце (e-book).
“Мы хацелі выдаць творы Сашы па-беларуску, і калі напісалі яму, высветлілася, што і пісьменнік гэтага хацеў”, — распавяла Андрэева.
“Крэмулятар” з’явіўся ў 2023 годзе, “Былы сын” — яшчэ ў 2014-м. “Думаю, справа ў тым, што існавала перакананне, нібы рускамоўныя кнігі не трэба перакладаць. Я яго не падзяляю. Мы з камандай упэўнены, што ўсе творы, якія варта прачытаць, варта і перакладаць на беларускую, а што творы тых беларусаў, хто ўмее пісаць прафесійна, цікава, актуальна, абавязковыя да перастварэння па-беларуску — тут няма ніякіх сумневаў”, — так патлумачыла галоўны рэдактар адсутнасць перакладу на беларускую мову першага рамана пісьменніка і рашэнне выдавецтва, заснаванага ў 2023 годзе, запоўніць гэты прабел.
Паводле слоў Андрэевай, выдавецтва спадзяецца на высокі попыт, аднак пакуль не друкуе вялікіх накладаў. Яна рэкамендуе чытаць творы Філіпенкі “проста цяпер”, бо яны “даюць вельмі яснае бачанне грамадскай сітуацыі”.
Дастаўка абедзвюх кніг у Беларусь магчымая, “калі пакупнік цвёрда будзе ўпэўнены, што хоча іх атрымаць”, адзначыла Андрэева. “З аднаго боку, канкрэтна гэтыя кнігі не з’яўляюцца “экстрэмісцкімі матэрыяламі” і свабодна прадаюцца. З іншага, мы б не хацелі, каб нехта пацярпеў”, — падкрэсліла яна.
Раман “Былы сын” (пераможца прэміі “Руская проза” за 2014 год) распавядае пра юнака, які пацярпеў у цісканіне на Нямізе ў 1999 годзе і дзесяць гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая імкнулася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна памерла за дзень да таго, як ён ачуняў.
“Крэмулятар” — самы знакаміты раман Філіпенкі, атрымаў прэстыжную французскую прэмію Transfuge як найлепшы еўрапейскі раман 2023 года. Твор распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Несцярэнкі. Аўтар даследуе ўнутраны свет чалавека, пастаўленага перад немагчымым выбарам.
Раманы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы. У найбліжэйшых планах — карэйская.
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі ўсцешаныя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка