ЦВК падвяла вынікі выбараў у Савет Рэспублікі

9 красавіка, Позірк. Цэнтральная выбарчая камісія ўстанавіла вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі і зарэгістравала выбраных членаў СР, паведамляецца ў тэлеграм-канале камісіі.
4 красавіка на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў былі выбраны 56 членаў СР:
Сярод іх 31 чалавек мае дзяржаўныя ўзнагароды, восем — вучоную ступень, вучонае званне, удакладняе ЦВК.
У верхнюю палату ўвайшло па пяць старшыняў мясцовых Саветаў дэпутатаў і органаў выканаўчай улады, шэсць кіраўнікоў устаноў аховы здароўя, пяць — устаноў адукацыі.
Таксама ў СР уключана 13 кіраўнікоў арганізацый прамысловасці, транспарту, па два прадстаўнікі сферы культуры, банкаўскай справы, дзяржаўных СМІ, чатыры прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу, два — ад грамадскіх арганізацый, адзін ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, два ваенныя.
Партыйную прыналежнасць маюць 17 чальцоў верхняй палаты.
Адкрыццё першай сесіі СР НС восьмага склікання запланавана на 12 красавіка.
Электаральная кампанія прайшла на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У СР, як і ў Палату прадстаўнікоў, выбары ў якую прайшлі 25 лютага, былі вылучаны выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Аб непрызнанні парламенцкіх выбараў заявілі ЗША, краіны ЕС, з адпаведным каментаром выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



