Два беларусы арыштаваныя ў Германіі па падазрэнні ў крадзяжы зброі

12 красавіка, Позірк. Паліцыя Гамбурга арыштавала 30-і 45-гадовага грамадзян Беларусі, якіх падазрае ў крадзяжы 40 вінтовак, паведамляе Bild.
Як адзначае выданне, штурмавыя вінтоўкі ў стылі М16, якія працуюць у паўаўтаматычным рэжыме, былі вырабленыя ў Кітаі і дастаўленыя ў Германію на караблі ў Гамбург.
Кантэйнер са зброяй 16 сакавіка пагрузілі ў таварны цягнік, які павінен быў даставіць тавар у Баварыю гандляру зброяй.
Крадзеж адбыўся, калі састаў стаяў без аховы на шляхах у Машэне (зямля Ніжняя Саксонія). Мужчыны ўначы непрыкметна падабраліся да цягніка, узламалі пломбы, адчынілі кантэйнер і забралі тавар.
Здабычу яны вырашылі закапаць у яме літаральна за 100 метраў ад цягніка, зверху накідаўшы сабачых фекаліяў, “мабыць, каб да гэтага месца ніхто не набліжаўся праз агіду”, піша газета. Паводле звестак Bild, для крадзяжу яны прыбылі непасрэдна з Беларусі.
Паліцыянты, агледзеўшы месца здарэння, дзякуючы службоваму сабаку, які выявіў пальчатку, якую пакінуў адзін са зламыснікаў, знайшлі сховішча. У пошуках дапамог дрон, які з вышыні змог зафіксаваць свежае месца раскопак.
Арганізаваўшы засаду, паліцыя праз некаторы час затрымала падазраваных, якія пасля крадзяжу пакінулі Германію, а затым вярнуліся забраць зброю. На першых допытах, як адзначаецца, яны адмовіліся размаўляць са следчымі, таму пакуль невядома, адкуль беларусы даведаліся пра груз і маршрут яго руху.
Раней затрыманыя ў поле зроку паліцыі не траплялі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка