BySol эвакуяваў Крысціну Мірсалімаву — сястру віцебскай актывісткі “рускага свету”

12 красавіка, Позірк. Грамадская актывістка з Віцебску Крысціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
“Чатыры гады надзеі і супраціву — актывістка была ў Беларусі да апошняга: пратэставала, валанцёрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову. Была актыўнай, негледзячы на пагрозы. Але ў апошні час рызыкі сталі максімальнымі, і дзяўчына была эвакуяваная BySol”, — напісаў праваабаронца.
Стрыжак адзначае, што Мірсалімава — родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, якая стала “па іншы бок барыкад і цяпер бароніць “рускі свет” у Беларусі”.
“Гэтае жыццё і нашая праца значна цікавейшыя за кіно”, — падсумаваў Стрыжак.
Эльвіра Мірсалімава — адна з самых вядомых у Беларусі прарасійскіх актывістак. На сваіх старонках у сацсетках падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, выступае фактычна за далучэнне Беларусі да РФ, выказвае сімпатыі да СССР і Іосіфа Сталіна.
У сакавіку яна была аштрафаваная на 65 базавых велічынь (2.600 рублёў) пасля двух сутак у ІЧУ. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і ч. 1 арт. 19.10 (прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) КаАП. Жанчыне паставілі ў віну рэпосты ў сацсетках матэрыялаў пракрамлёўскага блогера Уладлена Татарскага, забітага ў Санкт-Пецярбургу ў красавіку 2023 года, і публікацыі з выявай бел-чырвона-бел сцяга.
У каментары “Позірку” 1 красавіка Стрыжак адзначыў, што у 2024 годзе павялічылася колькасць збораў сродкаў для людзей, эвакуяваных з Беларусі.
“Служба эвакуацыі пачала працаваць з большай колькасцю кейсаў, хоць іх ніколі не было мала, — канстатаваў сузаснавальнік фонду. — Улічваючы, што на пачатку года прайшла вялікая аблава на сваякоў [палітвязняў], гэта прывяло да росту выпадкаў, калі выязджаюць цэлыя сем’і, якія раней падтрымлівалі сваякоў у зняволенні, таму што ўсе яны былі так ці інакш задзейнічаныя ў праграме дапамогі і іх у выніку могуць усіх перасаджаць”.
Сітуацыя складаная, эвакуацыя працуе, гэтай працы, паводле слоў Стрыжака, “дастаткова шмат”, “адпаведна і шмат падобных збораў”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка